Print
Hits: 1385

Дополнительные образовательные услуги

Новые формы дошкольного образования

 

Паважаныя бацькі!

   Аддзел адукацыі, спорту і турызму Віцебскага райвыканкама інфармуе, што згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі,  асноўнымі мовамі навучання і выхавання у установах адукацыі з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская. Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

   У адпаведнасці з пажаданнямі выхаванцаў, іх законных прадстаўнікоў, па рашэнню Віцебскага райвыканкама, магчыма адкрыццё груп з беларускай мовай навучання і выхавання ва ўстановах дашкольнай адукацыі раёна. Аддзел адукацыі, спорту і турызму Віцебскага райвыканкама вывучае запыт бацькоў на адкрыццё гэтых груп.

   Ў  раёне працуе 5 дашкольных устаноў з беларускай мовай  навучання і выхавання (“Заронаўскі дзіцячы сад Віцебскага раёна”, “Янавіцкі яслі –сад Віцебскага раёна”,  “Замастоцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа Віцебскага раёна”,  “Курынская дзіцячы сад-базавая школа Віцебскага раёна”, “Вымнянская дзіцячы сад-сярэдняя школа Віцебскага раёна”).

   Па пытаннях адкрыцця груп з беларускай мовай навучання і выхавання ва ўстановах дашкольнай адукацыі Віцебскага раёна звяртацца да метадыста вучэбна-метадычнага кабінета  аддзела адукацыі, спорту і турызму па тэлефоне 60-51-49.